Моладзевы конкурс эсэ: Як уласны бізнэс можа зьмяніць жыцьцё
Арганізатары бачаць мэтай конкурсу разьвіцьцё прыватнага бізнэсу і прадпрымальніцкай ініцыятывы сярод моладзі і спрыяньне фармаваньню станоўчага іміджу прадпрымальніцтва сярод маладых людзей Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца асобы ва ўзросьце ад 16 да 23 год.
Конкурс эсэ на тэму «Як уласны бізнэс можа зьмяніць маё жыцьцё» ладзіцца моладзевым грамадзкім аб’яднаньнем «Азбука прадпрымальніцтва» і «Цэнтрам фінансавага навучаньня».
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць працу (фармат doc, памер ня болей 5 000 сымбаляў без прабелаў) на адрэсу abcenter@mail.ru з пазнакай «Конкурс эсэ». Таксама варта дадаць інфармацыю пра аўтара: імя, прозьвішча, месца пражываньня й род дзейнасьці, кантактны тэлефон і мэйл. Працы прымаюцца па 20 студзеня 2009 году.
Аўтары трох лепшых працаў атрымаюць каштоўныя ўзнагароды: