У Менску прайшоў Bycamp 2008

20-21 сьнежня ў Менску адбылася першая вялікая імпрэза ў фармаце Unconference. Беларускі BarCamp атрымаў назву Bycamp і сабраў каля 200 удзельнікаў.

 

20 сьнежня ў чатырох аўдыторыях Інстытута журналістыкі праходзіў першы дзень «неканфэрэнцыі». Па падліках арганізатараў да імпрэзы дайшлі і зарэгістраваліся на месцы 202 чалавекі.

За першы дзень адбылося каля 30 прэзэнтацый на модныя ў Сеціве тэмы: блогінг, грошы за яго, бясьпека, рухавічкі для сайтаў, інвэстыцыі, новыя мэдыі, прававыя пытаньні, баркэмпы і іншае.

Прэзэнтацыі ў адпаведнасьці з правіламі фармата barcamp арганізатары загадзя прапаноўвалі рабіць кожнаму ўдзельніку. Адпаведна ўзровень падрыхтоўкі выступоўцаў быў самы розны, але слухачы галасавалі нагамі і вольна перасоўваліся па аўдыторыях у пошуках цікавага.

 

На беларускі баркэмп прыехалі некалькі ўдзельнікаў з суседніх краінаў і рэгіёнаў Беларусі, але асноўную частку склалі менчукі: блогеры, студэнты, журналісты і іншыя людзі, ў жыцьці якіх інтэрнэт грае істотную ролю.

 

У другі дзень праца Bycamp працягвалася ў 4-х кавярнях Менску, дзе загадзя сфармаваныя групы размаўлялі пра СМІ, блогінг, opensource і падкасты.

Акрамя афіцыйнай часткі за два дні адбылося дзьве афтэпаці: першая ў клюбе «Графіці» і другая ў кавярні «Брутто».

Фотарэпартаж з Bycamp 2008 (частка I)

Фотарэпартаж з Bycamp 2008 (частка II)

vojur 21:07, 22/12/2008 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0527 seconds.