Аўстралія для аўстралійцаў…

Амэрыканскія студэнты, якія навучаюцца ў аўстралійскім унівэрсытэце Нотр Дам у горадзе Фрымантл (Fremantle), сталі ахвярамі п'яных паліцэйскіх.

Зьявіўшыся ў інтэрнаце, нецьвярозыя служкі закону прымусілі навучэнцаў устаць на калені і абражвалі іх, прыгадаўшы ў прыватнасьці акупацыю Ірака.

Па інфармацыі сайта газэты The West Australian, гэтаму папярэднічаў інцыдэнт у адным з гарадзкіх начных клюбаў, дзе 10 паліцэйскіх праводзілі свой вольны час. Невядома зь якой прычыны паміж адным зь іх і амэрыканскім студэнтам завязалася бойка. Паліцэйскаму выбілі зуб, пасьля чаго ён з сваімі калегамі высачыў крыўдзіцеля і ягоных сяброў.

Аднаму з студэнтаў былі нанесеныя цялесныя пашкоджаньні, у пятніцу ён ужо даваў паказаньні ў судзе. Колькі ўсяго навучэнцаў пацярпела, невядома. Між тым, паліцэйскі прафсаюз сьцьвярджае, што абвінавачаньні несправядлівыя, а сам выпадак неверагодна разьдзьмуты.

<P align=right>Алена Талапіла,
паводле lenta.ru

kipryda 00:00, 06/06/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0684 seconds.