Туркмены будуць вучыцца дома
У Туркмэністане уступіў у сілу загад прэзыдэнта краіны Сапармурата Ніязава, які адмяняе з 1 чэрвеня 2004 года прызнаньне дыплёмаў аб вышэйшай адукацыі, выдадзеных за межамі Туркмэністана да 1993 года. Уладальнікі такіх дыплёмаў будуць звольненыя з дзяржаўнай службы. Пад сумнеў бацькі усіх туркмэнаў пастаўленая якасьць адукацыі ў Гарвардзе і Оксфардзе.
У Маскоўскіх вну - пачатак сэсіі. 7 тысяч студэнтаў з Туркменіі, якія атрымліваюць адукацыю ў Маскве, здаюць іспыты - гэтак жа як усё. Толькі ў адрозненьне ад сакурсьнікаў, яны ведаюць, што з гэтага дня вучацца на дыплямаваных беспрацоўных. Ведаюць і маўчаць. Абмяркоўваць загады Туркменбашы ў іх дома не прынята.Рэформа адукацыі ў дзеяньні. Ужо некалькі гадоў у Туркменістане вучацца дзевяць гадоў замест адзінаццаці. У вну набіраюць без іспытаў, але па адмысловых сьпісах. Кожнага кандыдата ў студэнты туркменскага вну прэзідэнт Ніязаў разглядае і зацьвярджае асабіста. Яшчэ адна цікавостка - працягласьць вучобы. Як мяркуе Туркменбашы, каб стаць дыплямаваным спэцыялістам, яго суайчыньнікам досыць двух гадоў замест пяці.
Каментары праз FACEBOOK