Інтэрнэт-халява скончыцца?
Па паведамленьню BBC News, для гэтага будзе выкарыстоўвацца нядаўна распрацаваны апаратна-праграмны комплекс Turnitin tool, які здольны адначасова правяраць працу адразу 800 мільёнаў web-старонак, што зьмяшчаюць больш за 4,5 мільярдаў рэфэратаў.
Прынцып працы сыстэмы Turnitin нескладаны. Спачатку праводзіцца разьбіўка дакумэнта, што падлягае аналізу, на невялікія асобныя фрагмэнты тэксту. Пасьля гэтага атрыманыя дадзеныя параўноўваюцца з іншымі фрагмэнтамі ў калясальнай базе з дапамогай статыстычнага альгарытму. У базе дадзеных захоўваюцца творы клясыкаў, а таксама ўсё, што знаходзіцца на сайтах, якія зьмяшчаюць шпаргалкі і гатовыя навуковыя і студэнцкія працы. База пастаянна папаўняецца тымі працамі, якія былі пададзеныя на экспэртызу плягіяту. У выпадку выяўленьня супадзеньняў сыстэма выдае папярэджаньне, пасьля чаго фрагмэнт тэксту пазначаецца і вяртаецца выкладчыку ці іншай адказнай асобе, якія прымаюць канчатковае рашэньне па пытаньні аб “цытатах”.
Зараз Turnitin выпрабоўваецца ў Кенцкім Унівэрсытэце. Згодна плянам Гордана ў Turnitin будуць зьмяшчацца ўсё новыя і новыя працы студэнтаў. Выкладчыкі ВНУ, паведамляе BBC News, цьвёрда намераныя пакласьці канец эпосе "copy and paste".
Алена Талапіла, паводле lenta.ru