26–30 лістапада: дні польскага кіно ў Менску
З 26 лістапада па 30-е штодня ў кінатэатры «Цэнтральны» будуць ісьці паказы польскіх кінастужак.
26 лістапада, 18:30
Анімацыйная праграма
- «Сола на нерушы», Рэжысэр: Ежы Каліна /1981, каляровы, 7 хвлн./
- «Рахманая», Рэжысэр: Пётр Думаля /1985, каляровы, 11 хвлн.)
- «Велагонкі», Рэжысэр: Марэк Сэрафіньскі /1989, каляровы, 6 хвлн./
- «Наладка інструмэнтаў», Рэжысэр: Ежы Куця /2000, чб., 16 хвлн./
- «Ichthys», Рэжысэр: Марэк Скрабецкі /2005, каляровы, 15 хвлн./
- «Каракас», Рэжысэр: Анна Бляшчык /2007, каляровы, 10 хвлн./
- «Пеця і воўк», Рэжысэр: Сюзі Тэмплетон /2007, каляровы, 30 хвлн./
27 лістапада, 18:30
«Надвор’е на заўтра» /2003, каляровы, 96 хвлн./
Рэжысэр: Ежы Штур
Ён не зваліўся зь неба і не прыехаў зь іншага кантынэнту. Калі выйшаў на вуліцу, ён не пазнаў сьвет, які добра ведаў. Як яму знайсьці сябе ў сёньняшнім жыцьці? Што ён павінен зрабіць, каб здабыць кантакт са сваімі дзецьмі? Як не страціцца ў гушчыні праблем і запалу, і навучыцца адрозьніваць праўду ад шоў.
28 лістапада, 18:30
«Карагод» /2007, каляровы, 112 хвлн./
Рэжысэр: Ежы Штур
У студэнта Бартэка незвычайнае стаўленьне да маралі. Дзеля сваіх мэт ён спрытна маніпулюе людзьмі. Аднойчы з купэ вагона, у якім ехаў Бартэк, пакінуўшы плашч і тэчку, зьнікае пасажыр. Тэлефонны званок, які прагучаў з кішэні плашча, стане пачаткам чарады выпадкаў, якія зьменяць падыход Бартэка да жыцьця. Ён зразумее, як важна чалавеку мець маральныя крытэры і ідэалы.
29 лістапада, 18:30
«Хто ніколі ня жыў» /2006, каляровы, 100 хвлн./
Рэжысэр: Анджэй Севярын
Малады ксёндз Ян камунікуе зь цяжкай моладзьдзю. Тое, што ён знаходзіцца ў кантакце з наркаманамі, не адпавядае ўяўленьню вернікаў пра ксяндза. Ян атрымоўвае прапанову выехаць у Рым. Ён разумее, што яго аддзяляюць з запатрабаванымі ў ягонай дапамозе людзьмі. Ксёндз пачынае адстойваць сваё месца, але жыцьцё зьмяняе яго пляны. У шпіталі Ян даведваецца, што ў яго СНІД. Ксёндз мусіць прайсьці гэтае выпрабаваньне, і ён зьбіраецца ў дарогу, якая прынясе яму надзею і завершыць яго жыцьцёвы шлях.
30 лістапада, 18:30
«Запаведнік» /2007, каляровы, 115 хвлн./
Рэжысэр: Лукаш Палкоўскі
Фатограф Марцін Вілчыньскі пераяжджае ў даваенную хату. Гаспадар прапаноўвае зрабіць яму фатаграфіі сваёй хаты і яе жыхарах. Уцягнуўшыся ў здымкі, ён адчыняе іншы сьвет. Марцін улюбляецца ў маладую суседку Ханку і трапляе ў чорны сьпіс яе сужыцеля.
Затым фатограф пераконваецца ў дзіўных доказах сымпатыі да сабе з боку малалетняга хлопчыка. Спачатку рудавалосы падлетак разьбівае люстэрка яго шафы, затым крадзе ў яго фотакамэру. Гэтыя падзеі ў корані зьменяць жыцьцё Марціна, прадаставіўшы яму адданых сяброў і каханую дзяўчыну.
Праграма дэманструецца з 26 па 30 лістапада 2008 года ў кінатэатры «ЦЭНТРАЛЬНЫ» (г. Менск,