Эстонія перастала прызнаваць дыплёмы расейскіх ВНУ
Эстонія разарвала міждзяржаўнае пагадненьне з Расеяй аб прызнаньні дакумантаў, што падцьвярджаюць атрыманьне акадэмічных ступэняў.
Адпаведнае рашэньне было прынятае урадам толькі зараз. Але аб сваіх намерах Талін паведамляў Маскве яшчэ ў сакавіку гэтага года (http://studenty.by/news177.html). Прычынай для гэтага стала Лісабонская канвэнцыя, што дзейнічае ў Эўразьвязе, сябрам якой Эстонія стала ў гэтым годзе.
У адпаведнасьці з гэтым дакумантам, падставай для прызнаньня дыплёмаў зьяўляецца не яго наяўнасьць, а ацэнка і параўнаньне кваліфікацыі.
Варта адзначыць, што рашэньне Эстонскага ўраду распаўсюджваецца толькі на дыплёмы атрыманыя ў Расеі цяпер, ранейшыя ж (выдадзеныя да ўступленьня ў сілу гэтага рашэньня), а таксама, дыплёмы СССР - прызнаюцца, як і раней.
<P align=right>Юра Сідун, studenty.by
Каментары праз FACEBOOK