ЭГУ запрашае да ўдзелу ў фэстывалі кароткамэтражных фільмаў на далікатныя тэмы

Праект па вывучэньні літоўскай мовы і культуры студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі ЭГУ ладзіць фэстываль кароткіх візуальных выказваньняў на сацыяльную тэматыку. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларусы і літоўцы — аўтары гульнявых, дакумэнтальных, анімацыйных фільмаў працягласьцю ня болей 15 хвілінаў. Конкурс пройдзе 28–30 лістапада 2008 году ў Вільні.

«Мы не апэруем абстрактнымі паняцьцямі і вялікімі формамі. Кажучы пра далікатныя тэмы, мы маем на ўвазе ня толькі небясьпечныя, табуяваныя, неадназначныя сюжэты, але і тое, што прынята лічыць дробным, малаважным або вельмі асабістым. Мы памятаем, што асабістае ёсьць палітычнае.

Мы не спрабуем рашыць глябальныя праблемы чалавецтва. Мы разумеем, што няма ўсеагульных пытаньняў, ёсьць пытаньні, якія мы кожны дзень задаем самі сабе. І пошук свайго адказу на іх для нас важней за гатовы адказ, прапанаваны экспэртамі.

Гісторыя — гэта не тое, што скажуць за нас іншыя. Гісторыя — гэта тое, што мы скажам самі», — тлумачаць арганізатары ідэю фэстываля.

Крайні тэрмін падачы заявак і фільмаў: 2.11.2008 (дата вызначаецца па паштовым штэмпелі атрыманьня). Падрабязныя ўмовы ўдзелу ў конкурсе глядзіце на блогу фэстываля knopka-vyzova.blogspot.com.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2995 seconds.