Дыплём свабодны ад разьмеркаваньня сёлета атрымалі толькі 7% выпускнікоў ВНУ

У гэтым годзе з вышэйшых навучальных установаў Беларусі былі разьмеркаваныя 5385 маладых настаўнікаў. Зь іх на прымусовую працу не выйшлі толькі 43 чалавекі.

Такія лічбы паведаміла БелТА начальнік аддзела па працы з кадрамі Міністэрства адукацыі Беларусі Зоя Южык.

З 43 маладых настаўнікаў да разьмеркаваньня не даехалі ў Магілёўскую вобласьць 7 чалавек, у Гарадзенскую — 9, у Менск — 7, у Менскую вобласьць — 12, у Берасьцейскую — 2, у Віцебскую — 2, у Гомельскую — 4.

З усіх выпускнікоў бюджэтных аддзяленьняў ВНУ сёлета 93% былі разьмеркаваныя. Астатнія атрымалі права на свабодны дыплём.

Штогод па розных чыньніках свабодны дыплём атрымліваюць толькі каля 7-9% выпускнікоў. У іх лік уваходзяць жонкі вайскоўцаў, цяжарныя жанчыны, маладыя людзі, прызваныя служыць ва Ўзброеныя Сілы Беларусі, інваліды I, II груп. Льготы таксама маюць муж або жонка, якія скончылі ўстановы адукацыі адначасова з жонкай або мужам, пры немагчымасьці прапановы працы ў адным населеным пункце.

Уні Вера 23:44, 07/10/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0617 seconds.