1-4 кастрычніка: Тыдзень нямецкага кіно ў «Перамозе»
Інстытут імя Гётэ ў Менску запрашае на тыдзень нямецкага кіно з 1 па 4 кастрычніка. «Віктар Фогель — кароль рэклямы», «Шульцэ зьмяняе прафэсію», «Повар-вор» і «Лета на гаўбцы» — у кінатэатры «Перамога».
Усе паказы ідуць па адрэсе: Менск, вул. Інтэрнацыянальная 20.
1 кастрычніка, 19:00
«Віктар Фогель — кароль рэклямы»
Рэжысэр: Ларс Краўмэ, 2001 г., 108 хвл.
Як учорашні няўдачнік зарабіў багацьце на вар’яцкіх учынках? Яшчэ ўчора яго вышпурлялі з офісаў за недарэчны выгляд. Зараз усё інакш: усе бяруць прыклад зь Віктара Фогеля. За яго ідэі па рэкляме плацяць шалёныя грошы, яму даручаюць распрацоўку рэклямнай кампаніі для новай мадэлі опеля. Атрымаўшы працу сваёй мары, Фогель тут жа знаходзіць і дзяўчыну сваёй мары — мастачку Розу, якую выпадкова сустракае на вечарынцы. Але не ўсё так весела: цяпер Віктару прыйдзецца выбіраць паміж каханьнем і кар’ерай, пачуцьцямі і грашыма.
Фільм дэманструецца на расейскай мове
2 кастрычніка, 19:00
«Шульцэ зьмяняе прафэсію»
Рэжысэр: Міхаль Шор, 2003 г.
Прыўзьняўшы капялюш, ён прадставіцца вам: «Шульцэ». Ён толькі што выйшаў на пэнсію, і час яго зьбіўся з звыклай хады. Ён самотны, ёсьць толькі двое сяброў, зь якімі можна выпіць піва і схадзіць на рыбалку. Але жыцьцё, як бягучая вада імкнецца запоўніць пустэчы: і зьяўляецца кантры замест традыцыйнай полькі, і новыя стравы на кухні, і новыя людзі, незнаёмыя, якія размаўляюць на чужой мове, але часам якія разумеюць цябе лепш, чым блізкія сябры. Але самае галоўнае: жыцьцё ідзе, і ў ім адбываюцца, можа быць, не выбітныя, але важныя для цябе рэчы.
Фільм дэманструецца на расейскай мове
3 кастрычніка, 19:00
«Повар-вор»
Рэжысэр: Пэпэ Данкварт, 2004 г.
Камэдыя,
Оскар Брошнін — мужчына ў поўным росквіце сіл. Больш 20 гадоў ён працуе на самага магутнага гангстэра горада Вены, хроснага бацькі мафіі — Кастуся. Будучы даволі вядомым злодзеем, у вольны час Оскар яшчэ і захоплены гурман. Оскар марыць завязаць з мафійным жыцьцём, адкрыць свой уласны рэстаран і заняцца, нарэшце, любімай справай — гатаваньнем ежы.
Фільм дэманструецца на расейскай мове
4 кастрычніка, 15:00 (уваход вольны)
«Лета на гаўбцы»
Рэжысэр: Андрэас Дрэзэн, 2005 г.
У адной кватэры жывуць лепшыя сяброўкі — Катрын, самотная беспрацоўная маці, і Найк, медсястра. Нягледзячы на тое, што ім увесь час сустракаюцца «ня тыя» мужчыны, сяброўкі працягваюць шукаць шчасьця, не губляючы надзеі і здаровага пачуцьця гумару. І вось аднойчы Найк знаёміцца з дальнабойнікам па імі Рональд…
Фільм дэманструецца на нямецкай мове з расейскімі субтытрамі