На думку Ярмошынай, немалая частка студэнтаў езьдзіць на лекцыі на ўласных аўто

А Пяткевіч не разумее, як студэнты могуць проста вучыцца і не працаваць.

Адразу дзьве ­беларускія чыноўніцы за апошні час узгадалі студэнтаў у сваіх выказваньнях. Абедзьвюх хвалюе і абурае незадаволенасьць скасаваньнем ільготаў з боку маладых людзей.­­

«Калі немалая частка студэнцтва­ езьдзіць на лекцыі на ўласных машынах, аб ільготным праезьдзе на электрычках неяк і няёмка казаць», — заявіла ў інтэрвію БелаПАН старшыня Цэнтраль­най камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына.

А намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч ў інтэрвію тэлепраграме «Семнаццаць імгненьняў» выказала сваю незадаволенасьць тым, што студэнты проста вучацца і не працуюць.

Пяткевіч «вельмі уразіла» і «дзесьці непрыемны нейкі асадак быў», што «асноўная пратэстная маса была ў студэнтаў, т.б. у людзей, якія патэнцыйна могуць і павінны зарабляць».

«Я у свой час пайшла працаваць пасьля другога курсу, хоць я зь Менску, жыла не ў інтэрнаце, вострай неабходнасьці зарабляць грошы, таму што зусім дрэнна, не было. Але мне хацелася хутчэй пачаць самастойнае жыцьцё: і прафэсійнае, і эканамічнае. І у нас, дарэчы, на курсе, хто пасьля другога, хто пасьля трэцяга, але да пятага курсу працавалі усе. Мы імкнуліся не прасіць у бацькоў грошаў», — падкрэсьліла Н. Пяткевіч.

­

«Я цалкам не разумею, калі рабяты проста вучацца. Пытаньне нават не толькі ў зарабляньні грошай, а ў тым, каб пачаць самастойнае жыцьцё,» — заявіла чыноўніца адміністрацыі прэзыдэнта.

Уні Вера 13:40, 24/06/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0621 seconds.