Ericsson у пошуках талентаў

Прадстаўніцтва кампаніі Ericsson на Беларусі сумесна з НАН РБ 7 красавіка 2004 года аб’явілі конкурс сярод маладых спэцыялістаў на стварэньне мабільнага Java-дадатка, які б прадстаўляў камэрцыйны ці займальны інтарэс для прыватных ці карпаратыўных карыстальнікаў мабільнай сувязі. Умовы конкурсу:
-     Java-дадатак у адной з наступных катэгорыяў: гульні, займальныя дадаткі, бізнэс-дадаткі
-     Арыгінальная ідэя, якая будзе запатрабавана абанэнтамі сотавай сувязі

За лепшую ідэю і яе распрацоўку прапануецца $2,000. Другое месца падзеляць наступныя тры ўдзельнікі і атрымаюць па $1,000 кожны. Апроч гэтага, яшчэ дзесяць канкурсантаў будуць узнагароджаны прызамі і падарункамі. Конкурсныя работы прымаюцца да 14 верасня 2004 года. Сачыце за развіццем падзей на сайтах www.ericsson.by і www.bas-net.by
tat 00:00, 24/05/2004 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5084 seconds.