Дэкан Полацкага ўнівэрсытэту запалохвае актывістаў незалежнага студэнцкага руху

20 траўня актывістка ЗБС (Задзіночаньня беларускіх студэнтаў) з Наваполацку была выклікана ў дэканат інжынэрна будаўнічага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе адбылася размова з дэканам факультэта Бакатовічам.

Дэкан пытаўся пра дзейнасьць ЗБС: што за арганізацыя, чым займаецца, хто старшыня, колькасьць сяброў, з якіх факультэтаў, пра дзейнасьць і адкуль грошы на дзейнасьць, аб маючай адбыцца выставе “Голая Студэнцкая Праўда”, якую плянуюць правесьці сябры Наваполацкага ЗБС, дзе яна будзе праводзіцца і адкуль грошы на правядзеньне. Дэкан папрасіў прынесьці Статут ЗБС, каб даведацца больш пра дзейнасьць арганізацыі.

Дэкан Бакатовіч папярэдзіў дзяўчыну, каб не займалася больш такой дзейнасьцю, бо могуць быць непажаданыя для яе наступствы.

Варта адзначыць, Бакатовіч толькі 2 тыдні таму заняў пасаду дэкана інжынэрна будаўнічага факультэта.

<P align=right>Аляксей Лукашэвіч, Наваполацак

@ptymist 00:00, 21/05/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0048 seconds.