Бясплатны праезд у грамадзкім транспарце Менску

Камунальны транспарт грамадзкага карыстаньня 13 верасьня будзе перавозіць менчукоў і гасьцей сталіцы бясплатна! 13 верасьня ў Менску адзначаецца дзень горада. Бясплатны праезд - падарунак Менгарвыканкама ўсім наведвальнікам сталіцы ў гэтую суботу.

Застаецца толькі спадзявацца, што гэта сапраўды падарунак і пасьля ня будуць здымаць грошы са студэнцкіх стыпэндыяў на пакрыцьцё фінансавых запазычанасьцяў горада перад дзяржавай. Ці можа гэта намёк на чарговае павышэньне кошту за праезд у грамадзкім транспарце?

У любым выпадку, пражывем гэты дзень эфэктыўна і скарыстаемся атрыманай магчымасьцю досыць паезьдзіць бясплатна па Менску.

tarka 00:00, 12/09/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4608 seconds.