Hi-Tech супраць аматараў сьпісаць на іспытах

У Вялікабрытаніі сёлета будзе задзейнічаны цэлы арсэнал рознага кшталту прыладаў у духу Джэймса Бонда для змаганьня з аматарамі сьпісаць на іспытах.

Яшчэ ў мінулым годзе іспытная камісія Edexcel выкарыстоўвала высокатэхналягічны падыход, уключаючы электронную маркіроўку старонак з заданьнем для таго, каб стрымаць вучняў ад сьпісваньня.

Да пачатку іспытаў у гэтым годзе камісія сьпяшаецца ўвесьці новыя прылады, годныя Джэймса Бонда.

Назовы школ будуць пазначаныя на іспытных лістах з выкарыстаньнем «мікратэкста», які дазваляе ствараць вадзяныя знакі для доказу сапраўднасьці папераў, бо зрабіць фотакопію «мікратэкста» немагчыма.

Гэта таксама дазволіць у выпадку парушэньня бясьпекі прасачыць, з якой школы дайшлі іспытныя лісты.

Пакеты, у якіх іспытныя лісты будуць накіраваныя ў школы, абсталююць радыёперадатчыкамі. І экзамэнатары змогуць сачыць за іспытнымі лістамі дыстанцыйна, каб атрымаць гарантыю, што іх ніхто не чапаў.

Камісія будзе выкарыстоўваць адмысловае кампутаровае забесьпячэньне для змаганьня з плягіятам, каб аналізаваць пісьмовыя адказы вучняў і правяраць, не ці сьпісвалі яны, то бок ці няма падазронага падабенства ў адказах. 

У Беларусі тым часам Hi-Tech хутчэй выступае пакуль болей на баку спрытных студэнтаў. Вельмі папулярным перад іспытамі робіцца арэнда мікранавушнікаў для мабільных тэлефонаў. Так, напрыклад, на форуме Generation.by такіх прапановаў вельмі шмат.

Уні Вера 13:45, 29/05/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0616 seconds.