Беларускія студэнты едуць у ЗША на work&travel праз Расею

360 беларускіх студэнтаў ад’ехалі ўчора ў Маскву па амэрыканскія візы. Студэнты разьлічваюць атрымаць візы, каб у часе вакацыяў папрацаваць і падвучыць ангельскую мову ў ЗША.

Учора а 6-й вечара на пляцоўцы каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі сабраліся амаль чатыры сотні студэнтаў. Усе яны мелі адзіную мэту – наведаць амбасаду Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Маскве. У размове зь імі высьветлілася, што студэнты разьлічваюць атрымаць візу, каб у часе летніх вакацыяў папрацаваць у ЗША ў барах, рэстарацыях, на будоўлях – хто дзе ўладкуецца.

Некалькі тыдняў амбасада ЗША ў Менску не выдае візаў грамадзянам Беларусі. Студэнты, якія спадзяюцца трапіць у студэнцкі праект, каб наведаць Амэрыку, вымушаны шукаць дыпляматычныя прадстаўніцтвы ЗША ў іншых краінах.

Падрабязьней на Радыё Свабода 

12:50, 29/05/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0604 seconds.