Магістэрка па эканоміцы ў Кіева-Магілянскай Акадэміі
EERC (Economics Education and Research Consortium) запрашае студэнтаў з Беларусі стаць удзельнікамі магістарскай праграмы па эканоміцы ў Кіева - Магілянскай Акадэміі ў 2004/2005 годзе .
Праграма eerc дазволіць Вам навучацца на ангельскай мове ў лепшых заходніх прафэсароў , стажыравацца ў Стагольмскай школе эканомікі , атрымаць шанец кар’ернага росту і набыць аналітычныя здольнасьці . Да таго ж Вы атрымаеце магчымасьць стаць удзельнікам міжнародных Phd праграм.
Спэцыялізацыі – Фінансы, Стратэгія, Паводзіны спажыўца, Сучасная тэорыя індустрыі і фірм, Эканамічная тэорыя. У гэтым годзе навучаньне для беларускіх студэнтаў вольнае, дзякуючы падтрымцы Швэдзкага МІНІСТЭРСТВА замежных спраў. Кожны студэнт забясьпечваецца інтэрнатам і стыпэндыяй.
Deadline у гэтым годзе – 25 чэрвеня.
Аб тым, што зрабіць, каб стаць удзельнікам праграмы можна даведацца на сайце: www.eerc.kiev.ua , або зьвярнуўшыся да прадстаўнікоў праграмы у Кіеве.
Праграма EERC
вул. Voloska 10, офіс 406
Кіеў, 04070
Украіна
Тэлефон: (+38-044) 239-2494;
Факс (+38-044) 239-2490
E-mail: eerc@eerc.kiev.ua
Інфармацыя падрыхтавана Цэнтрам Моладзевай Інфармацыі і Дакумэнтацыі