Тузін фармальнасьцяў для ўдзелу ў «Басовішчы 2008»

Для ўдзелу ў адборачным туры да конкурсу на фэстывалі «Басовішча 2008» гурт мусіць прадаставіць аргкамітэту:

1. Запоўненую анкету — ankieta.doc
2. Тры беларускамоўныя песьні (у фармаце MP3, якасьць трэка ня меней за 128 кб/с)
3. Тэксты трох песень, дасланых на конкурс (у электронным выглядзе)
4. Інфармацыя пра гурт (у электронным выглядзе, памер тэксту ня меней за 300 знакаў)
5. Фотаздымак гурта
6. Адсканаваныя выявы апошняй старонкі пашпарту ўсіх удзельнікаў гурта

Адзін пакет. Анкета, песьні, тэксты, інфармацыя пра гурт, фотаздымак, сканы апошняй старонкі пашпартоў мусяць быць дасланыя адным пакетам (напрыклад, у rar-архіве) ці перададзеныя альбо перасланая арганізатарам на адным дыску CD-R.
Інфармацыю пра спосабы адпраўкі заявак глядзіце ніжэй.

Патрабаваньне да матэрыялу

1. Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе «Басовішча 2008» можа любы беларускі гурт, які грае ў рэчышчы «жывой музыкі» (то бок музыкі, выкананай на «жывых» інструмэнтах, дапускаецца выкарыстаньне электронных інстумэнтаў, сэмплаў і г.д. у якасьці неасноўных).

2. У запісе песьні павінны браць удзел тыя ж музыкі, якія будуць выступаць на канцэрце.

3. Наяўнасьць у гурта жывой праграмы, якая на мінімум на 75% складаецца зь беларускамоўных песень.

Патрабаваньне да ўдзельнікаў гуртоў

1. Склад удзельнікаў гурта ня можа мяняцца пасьля падачы заяўкі

2. Пашпарты ўсіх удзельнікаў гурта павінны быць дзейснымі да 28 кастрычніка 2008 году (гэта патрабаваньне консульскага аддзела амбасады Польшчы ў Беларусі)

3. У конкурсе ня могуць браць удзел ляўрэаты «Басовішча» мінулых гадоў

  • Пачатак прыёму заявак: 15 траўня
  • Сканчэньне прыёму заявак: 1 чэрвеня
  • Удзельнікі адборачнага канцэрту будуць вызначаныя да 6 чэрвеня

Як даслаць заяўку?

Лепей за ўсё дасылаць праз электронную пошту на адрас basy2008@gmail.com

Праз звычайную пошту.
Лісты заявачным пакетам трэба накіроўваць на адрас:
220141, Менск, вул. Шугаева 23-2-38, Аляксею Мінчонку. 

З рук у рукі (для менчукоў і гасьцей сталіцы).
Для таго, каб дамовіцца на сустрэчу і перадаць заяўку трэба патэлефанаваць па тэл. +375 29 627-07-91 (Velcom).

Правілы прадастаўленыя Generation.bY арганізатарамі фэстывалю — Беларускім аб'янаньнем студэнтаў у Польшчы.

12:50, 15/05/2008 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0648 seconds.