19-гадовы першакурсьнік абраны мэрам амэрыканскага горада
19-гадовы студэнт першага курсу ўнівэрсытэта Аклахомы John Tyler Hammons быў абраны ўчора мэрам амэрыканскага горада Маскогі, у якім жыве прыкладна столькі ж жыхароў як у беларускіх Горках.
У другім туры галасаваньня хлопец набраў 70% галасоў, атрымаўшы перамогу над былым мэрам горада. Натуральна, што цяпер Hammons неверагодна задаволены. Джон распавёў агенцыі AP, што гэта самы шчасьлівы момант у яго жыцьці. Надалей ён плянуе сумяшчаць навучаньне ва ўнівэрсытэце з працай на пасадзе кіраўніка горада.
Асноўнымі чыньнікамі перамогі Хаммонс лічыць такія пункты сваёй праграмы, як адкрытасьць дзеяньняў ворганаў кіраваньня і лепшае інфармаваньне жыхароў аб дзейнасьці гарадзкіх службаў.
Горад Маскогі (Muskogee) знаходзіцца ў штаце Аклахома. Яго насельніцтва складае каля 40 тысяч чалавек.