Праекту studenty.by - паўгады!

Віншуем нашых наведвальнікаў з гэтым невялічкім юбілеем. За гэтыя месяцы мы сьцьвердзіліся ў байнэце дзякуючы менавіта вашай падтрымцы.
Праз вашу актыўнасьць рэсурсу Studenty.by сёньня ёсьць, чым ганарыцца. На дадзены момант у нас зарэгістравана больш трох сотняў карыстальнікаў. За гэты час, паводле службы статыстыкі "Акавіта", у нас пабывала ўжо амаль 12000 наведвальнікаў, а штодня да нас заходзіць каля 100 чалавек і, што асабліва прыемна, абсалютная большасьць зь іх - беларускія карыстальнікі.

Актыўна разьвіваюцца ўсе разьдзелы нашага праекта.
Так, за гэты час мы апублікавалі 216 навінаў з студэнцкага жыцьця. На форуме нашымі карыстальнікамі зьмешчана амаль дзьве з паловай тысячы паведамленьняў на розныя тэмы, датычныя беларускіх студэнтаў. У каталёгу наведвальнікі зьмясьцілі 74 спасылкі на свае студэнцкія праекты.

Рэсурс studenty.by імкнецца быць сур'ёзным праектам, але пры гэтым мы заўсёды застаемся студэнцкім сайтам. Пра гэта найбольш яскрава сьведчаць тэмы нашых форумаў. Так, ці ня самая папулярная тэма " Праблема вузкіх ложкаў у інтэрнаце філфака БДУ. ", існуе побач з топікамі "Ці варта вучыцца за мяжой"  і " Хто такі гэты новы міністар адукацыі? "

У бліжэйшых плянах праекта адчыненьне ангельскамоўнае вэрсіі для замежных студэнтаў, што цікавяцца беларускімі навінамі.

Праз Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў мы дамовіліся на супрацоўніцтва з "Украінскім студэнцкім брацтвам", з дапамогай якога ў хуткім часу ў межах нашага праекту пачне працаваць рэсурс "Украінскія студэнты". 
На ім будуць зьмяшчацца украінскія навіны адукацыі на украінскай мове. Гэтым мы скасуем межы хаця б у віртуальнай прасторы паміж нашымі краінамі. Мы спадзяемся, што наш сайт здолее аб'яднаць беларускіх і ўкраінскіх студэнтаў на старонках агульнага форума.

У нашых плянах яшчэ вельмі шмат незрэалізаваных пакуль ідэяў, увасабленьнем якіх мы абяцаем вас зьдзіўляць рэгулярна!

Дзякуй за падтрымку!

­Галоўны рэдактар studenty.by,
Юра Сідун 

@ptymist 00:00, 19/05/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0057 seconds.