Оксфардзкі ўнівэрсытэт шпіёніць за студэнтамі праз Facebook і выпісвае штрафы

Традыцыі студэнцкіх сьвяткаваньняў зьявіліся, мабыць, з часоў зьяўленьня саміх студэнтаў. А ў Оксфардзе ўжо колькі дзесяцігодзьдзяў студэнты адзначаюць здадзеную сэсію, абліваючы адзін аднаго шампанем, пенай, абсыпаюцца мукой і кідаюцца яйкамі. Як вынік — штрафаў сёлета болей чым на £10000.

­

Унівэрсытэт даўна безвынікова змагаецца зь вясёлым студэнцкім «разгулам». А чатыры гады таму быў уведзены штраф за «распыленьне вадкасьцяў ці кіданьне яек» у памеры да £70. Зь мінулага году адміністрацыя ўнівэрсытэта для спыненьня такіх студэнцкіх тусовак «ўзброілася» Facebook’ам, каб па прыватных фотках і відэа адшукваць і штрафаваць герояў сьвяткаваньняў. Такім чынам, 14 выпускнікоў сплацілі штафы.


Выява з timesonline.co.uk.

Студэнты з такімі мерамі барацьбы нязгодныя і лічаць дзеяньні выкладчыкаў уварваньнем у прыватнае жыцьцё і парушэньнем правоў студэнтаў.

Сёлета пасьля чарговай здадзенай сэсіі і шумнага сьвяткаваньня, агулам оксфардзкія выпускнікі аштрафаваныя болей чым на £10000, а памеры штрафаў павялічаныя ад £40 да £500.

Студэнты б’юць трывогу, бо ўзровень карыстаньня выкладчыкаў-«паліцэйскіх» сацыяльнымі сеткамі расьце як і колькасьць сабраных імі доказаў вінаватасьці заўзятараў абліваньня шампанем і кіданьня яйкамі.

Martin McCluskey, старшыня Студэнцкай арганізацыі Окфардзкага ўнівэрсытэта, шчыра прызнаецца, што ад гэтай традыцыі яны не адмаўляюцца і не адмовяцца:

«Нам пагражае штраф, нават калі мы нават проста адчынім бутэльку шампаню, адразу пасьля апошняга іспыту — гэта ж поўная фігня. Я ўпэўнены, што ўсе студэнты ад радасьці і шчасьця робяць тое самае ў любым унівэры па ўсёй краіне і ва ўсім сьвеце. І нідзе няма штрафаў такога памеру».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0679 seconds.