Дзяржаўная польская стыпендыя для маладых вучоных на 2004-2005 год

Стыпендыяльная праграма ўзнікла ў 2003 годзе, і гэта будзе ўжо другі раз яе правядзення. Стыпендыя на 2004-2005 навучальны год прапануецца кандыдатам з Расіі, Украіны і Беларусі, а таксама краін Сярэдняй Азіі і Закаўказзя, Малдовы, Афганістана і Ірака.  Перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць навуковыя дасягненні і/альбо актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай дзейнасці, накіраванай на развіцце грамадства ва ўласнай краіне. Важна, каб кандыдат эфектыўна мог выкарыстаць веды, атрыманыя падчас праграмы, у розных сферах навуковай і грамадскай дзейнасці ў сваей краіне. Стыпендыя прызначаецца на 9 месяцаў навуковай стажыроўкі. Кожны кандыдат можа атрымаць стыпендыю толькі адзін раз, на акрэслены час, без магчымасці яе адтэрмінавання.
Заявы кандыдатаў прымаюцца ў Амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Рэспубліке Беларусь да 23 траўня па адрасу
вул. П.Румянцава, 6, 220034 Менск

Агульныя патрабаванні:

- наяўнасць дыплома аб вышэйшай адукацыі па адной са спецыяльнасцей: міжнародныя адносіны, гісторыя, паліталогія, сацыялогія, этналогія, культуралогія, грамадская псіхалогія, адміністрацыя і кіраванне. Прымаць удзел таксама могуць студэнты апошніх курсаў
- узрост кандыдата – да 35 гадоў
- зацікаўленнасць Польшчай і развіццем добрасуседскіх адносін з ей, агульная добрая арыентаванасць у асаблівасцях развіцця Польшчы ў адной з вышэйпералічажных сфер (асабліва ў перыяд з пачатку 19 стагоддзя да сенняшняга часу)
- валоданне ангельскай альбо польскай мовай на ўзроўні камунікацыі і абмену думкамі, разумення лекцыйнага матэрыяла па прадмету, а таксама карыстання тэматычнай літаратурай. Кандыдаты, якім патрэбна польская мова, будуць накіраваны на інтэнсіўны курс польскай мовы ў верасні гэтага года. Кошт навучання на курсах, пражыванне і харчаванне аплочвае польскі бок

Неабходныя дакументы:
- копія дыплома аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы ці аспірантуры. У выпадку са студэнтамі – даведка з навучальнай установы
- анкета кандыдата
- кароткае паведамленне пра неабходнасць стыпендыі з зазначэннем сферы спецыялізацыі, планаў і тэм стажыроўкі, а таксама па магчымасці зазначэнне навучальнай установы альбо арганізацыі, дзе плануецца праходзіць стажыроўку, і польскага навуковага кіраўніка
- CV па-польску або па-ангельску з пералікам падзей у адваротным парадку і 2 фатаграфіі
- рэкамендацыі двух навуковых аўтарытэтных асоб у галіне спецыялізацыі кандыдата альбо ў падобнай галіне
- спіс публікацый, дасягненняў і прафесійных праектаў
- дакумент, які сцвярджае валоданне польскай ці ангельскай мовай
- іншыя дакументы, дадзеныя ці інфармацыя, якія, на погляд кандыдата, паспрыяюць пры ацэнке камісіяй асобы кандыдата

Парадак падачы дакументаў:
- камплект дакументаў неабходна даслаць па пошце да 23 траўня на адрас Польскай Амбасады ў Рэспубліке Беларусь па адрасу
220034 Менск
вул. П.Румянцава, 6
з паметай на канверце “Стыпендыя для маладых вучоных”

Парадак залічэння:
- залічэнне кандыдата адбываецца ў два этапы. Першы этап гэта папярэдняе залічэнне на падставе дасланых дакументаў. Другі этап гэта інтэрв’ю з камісіяй, створанай дырэктарам Бюро Адукацыі і Міжнароднага Абмену (BUWiWM) з пагаджэння дырэктара Дэпартамента Прамоцыі пры Міністэрстве Замежных Спраў РП. Інтэрв’ю будзе праходзіць напрыканцы чэвеня на пачатку ліпеня 2004 года.
- інтэрв’ю з камісіяй адбудзецца ў Амбасадзе РП у Менску
- аб даце інтэрв’ю кандыдату паведамяць лістом ці па электроннай пошце

Арганізацыйныя пытанні і ўмовы рэалізацыі стыпендыі:
- стыпендыя прапануецца на агульных умовах, акрэсленых у Распараджэнні Міністра Нацыянальнай Адукацыі і Спорта ад 24.04.2002 года (Заканадаўчы вест. № 69, палажэнне 634,2002)
- стыпендыя рэалізуецца праз Бюро Адукацыі і Міжнароднага Абмену (BUWiWM) Міністэрства Нацыянальнай Адукацыі і Спорта
- праграма пачынаецца 1 кастрычніка 2004 года, падрыхтоўчыя курсы – на пачатку верасня (дакладная дата будзе паведамлена пазней)
- падарожжа ў Польшчу і назад аплочвае сам стыпендыят
- стыпендыяты павінны набыць медыцынскую страхоўку на выпадак няшчаснага здарэння і хваробы падчас навучання ў Польшчы. Страхоўку можна набыць на Радзіме альбо ў Польшчы. Прыблізны кошт страхоўкі ў Польшчы – каля 150 злотых у месяц.


Інфармацыю і анкету можна знайсці на інтэрнэт-старонках
- Міністэрства Замежных Спраў РП www.msz.gov.pl
- Амбасады РП у Менску www.embassypoland.nsys .by ці атрымаць у самой амбасадзе.

Інфармацыя падрыхтавана Цэнтрам Моладзевай Інфармацыі і Дакументацыі
tat 00:00, 19/05/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3464 seconds.