Радзькоў заявіў, што разьмеркаваньне на прыватныя прадпрыемствы магчымае
У Беларусі не існуе забароны на разьмеркаваньне выпускнікоў ВНУ на прыватныя прадпрыемствы, заявіў у пятніцу ў Менску, адказваючы на пытаньні дэпутатаў, міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў.
«Перш за ўсё, разьмеркаваньне ідзе на дзяржаўныя прадпрыемствы, гэта зьвязана з неабходнасьцю выкананьня дзяржзамовы, але ў нас няма забароны на разьмеркаваньне на прывантыя прадпрыемствы», — падкрэсьліў А.Радзькоў.
Паводле Interfax
Каментары праз FACEBOOK