1 мільён рублёў за дызайн квітка Нацыянальнага мастацкага музэя
Нацыянальны мастацкі музэй і ІП «Брытыш-Амэрыкан Табака Трэйдынг Компані» аб’яўляюць конкурс на лепшы ўваходны квіток у музэй. Конкурс праводзіцца ўжо ў чацьверты раз. Сёлета пераможца атрымае прыз у 1 мільён беларускіх рублёў. Паспрабаваць свае сілы маладыя дызайнэры і мастакі могуць да 29 красавіка.
Галоўнымі крытэрамі адбору пераможцы стане арыгінальнасьць, навізна ідэі, а таксама мастацкая каштоўнасьць твору і яго адпаведнасьць статусу галоўнага музэя краіны. Прыняць удзел могуць ня толькі мастакі, але і ўсе ахвотныя.
«Мы лічым, што візытная картка музэя, якой, па сутнасьці, зьяўляецца ўваходны квіток, павінна быць такой жа яркай і запамінальнай для нашых гасьцей, як і ўсе аб’екты, прадстаўленыя ў экспазыцыях. Вось чаму з 2005 года дызайн квітка штогод зьмяняецца; вось чаму нарадзілася ідэя правядзеньня конкурсу на самае таленавітае і годнае яго ўвасабленьне, — гаворыць дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэя Ўладзімір Пракапцоў. — Гэты конкурс задумваўся максымальна адкрытым, каб кожнаму, хто адчувае сілы і жаданьне праявіць свае творчыя здольнасьці, была прадстаўленая такая магчымасьць. Аднак нашы патрабаваньні да адбору прац і крытэры іх адзнакі
па-ранейшаму застануцца даволі сур’ёзнымі: бо ў пытаньнях прэстыжу важная кожная дэталь».
Адразу ж па завяршэньні тэрміну прыёму конкурсных працаў у Нацыянальным мастацкім музэі будзе зладжаная адмысловая выстава. З 30 красавіка па 7 траўня 2008 года наведвальнікі музэя змогуць самі ацаніць дасланыя на конкурс уваходныя квіткі. Такім чынам, пераможца ў галасаваньні на прыз глядацкіх сымпатыяў атрымае ўзнагароду ў памеры 200 тысяч беларускіх рублёў.
А ў склад журы па вызначэньні галоўнага пераможцы конкурсу, як і ў мінулыя гады, увойдуць супрацоўнікі музэя, вядомыя беларускія мастакі і дызайнэры, выкладчыкі мастацкіх і гуманітарных ВНУ рэспублікі, прадстаўнікі бізнэсу. Пераможца будзе аб’яўлены 7 траўня 2008 года. Квіток абранага дызайну ўвойдзе ў аварот у сьнежні 2008 года і будзе дзейнічаць на працягу
«Чатыры гады таму конкурс на лепшы дызайн уваходнага квітка для Нацыянальнага мастацкага музея пачынаўся з 16 удзельнікаў. У мінулым на суд журы была прадстаўленая 61 праца, пры гэтым сярод прэтэндэнтаў на перамогу былі прадстаўнікі розных краінаў. Усё гэта гаворыць аб тым, што конкурс расьце, разьвіваецца якасна і колькасна, што мы і жадалі падкрэсьліць, павялічыўшы памер узнагароды для аўтара лепшай працы», — адзначае кіраўнік аддзела па карпаратыўных сувязях ІП «Брытыш-Амэрыкан Табака Трэйдынг Компані» Сяргей Буры.
Коратка пра конкурс дызайну квіткоў
- Працы на конкурс прымаюцца па 29 красавіка
- Пераможцу вызначаць 7 траўня
- Галоўны прыз: 1 мільён рублёў
- Выстава конкурсных працаў у Нацыянальным мастацкім музэі: 30 красавіка — 7 траўня
- Прыз глядацкіх сымпатыяў: 200 тысяч беларускіх рублёў
- Кантакт арганізатараў:
Натальля Іванаўна Косьцікава, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэя, тэл. (8017) 227-45-62