Каля Міністэрства адукацыі адбываецца акцыя пратэсту
Перад будынкам Міністэрства адукацыі Беларусі ў Менску адбываецца акцыя пратэсту выкладчыкаў і студэнтаў Беларускага прыватнага інстытута кіраваньня. Як паведаміла БелаПАН выкладчыца інстытута Вольга Наталевіч, 11 траўня, у часе правядзеньня дзяржаўнага іспыта, кіраўніцтва ВНУ атрымала загад аб спыненьні ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасьць, нягледзячы на тое, што ў сакавіку інстытут пасьпяхова прайшоў акрэдытацыю.
У гэтай сытуацыі пад пытаньнем далейшы лёс амаль 2 тысячаў студэнтаў, што навучаюцца ў інстытуце: яны ня змогуць скончыць навучальны год, і павінныя будуць пераводзіцца ў іншыя ВНУ, губляючы пры гэтым прынамсі год навучаньня.
Да таго ж студэнты згубяць грошы, што былі заплочаныя за адукацыю ў інстытуце кіраваньня, адзначыла БелаПАН спадарыня Наталевіч.
Да таго ж студэнты згубяць грошы, што былі заплочаныя за адукацыю ў інстытуце кіраваньня, адзначыла БелаПАН спадарыня Наталевіч.
Каментары праз FACEBOOK