У Баранавічах будзе адчынены ўнівэрсытэт
Мэтазгоднасьць такога рашэньня сёньня абмяркоўвалася на адмысловым паседжаньні ў А. Лукашэнкі. У выніку было прынятае станоўчае рашэньне. Унівэрсытэт зьбіраюцца адчыніць да 1 верасьня да паставе існуючых у горадзе навучальных установаў.
паводле інфармацыі БелТа
На дадзены момант у горадзе працуюць Вышэйшы дзяржаўны пэдагагічны каледж, філія Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэта, філія Брэсцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Пушкіна і філія прыватнага Беларускага інстытута правазнаўства.
<P align=right>Юра Сідун,паводле інфармацыі БелТа
Каментары праз FACEBOOK