Дэклярацыя правоў студэнтаў

Тэрмін падачы заявак на ўдзел у канфэрэнцыі “Правы студэнтаў. Рэальнасьць і пэрспэктывы” працягнуты да 12 траўня да 15:00. Канфэрэнцыя арганізуецца 15-16 траўня пад Менскам. Канфэрэнцыя – заключнае мэрапрыемства з кампаніі ў абарону правоў студэнтаў “Адкрыты студэнцкі форум. Думкі ўслых.” Асноўная частка канфэрэнцыі – абмеркаваньне й зацьверджаньне Дэклярацыі Правоў Студэнтаў. Арганізатары забясьпечваюць удзельнікам пражываньне, харчаваньне і даезд.

Сьпяшайцеся! Сярод вашых заявак будуць абраныя 60 лепшых, аўтары якіх і стануць удзельнікамі канфэрэнцыі.

У праграме:
аналіз парушэньняў правоў студэнтаў за апошнія 2 гады;
даклады па розных студэнцкіх праблемах і магчымасьцях абароны правоў студэнтаў;
абмеркаваньне і зацьверджаньне "Дэклярацыі правоў студэнтаў";
дыскусія аб пэрспэктывах студэнцкага руху ў Беларусі і іншае.
tarka 00:00, 11/05/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.516 seconds.