Робаты вучацца размаўляць зь дзяцінства

Навукоўцы паспрабуюць навучыць маленькага гуманоіда iCub’а размаўляць. Гэта першы  экспэрымэнт такога кшталту. Яго посьпех можа прывесьці да разьвіцьця гуманоідаў, здольных вучыцца, думаць і размаўляць.

­

 

Чатыры гады будуць працаваць разам спэцыялісты моўнага разьвіцьця, якія дасьледуюць, якім чынам бацькі вучаць дзяцей размаўляць, і адмыслоўцы робататэхнікі, перш за ўсё, з Плімуцкага ўнівэрсытэту (Вялікабрытанія).

Маленькага, ростам адзін мэтар, гуманоіда iCub’а таксама навучаць пэўным базавым дзеяньням, выкананьне якіх ён мусіць агучыць. Напрыклад, маленькі робат будзе казаць: «Робат кладзе палачку на кубік».

Кансорцыюм на чале з Плімуцкім унівэрсытэтам выйграў у 31 іншага прэтэндэнта грант у 4,7 мільёны фунтаў на праграму Italk — Integration and Transfer of Action and Language Knowledge in Robots. І не выпадкова: унівэрсытэт зьяўляецца сусьветным лідэрам у кагнітыўнай робататэхніцы.

Фота BBC.co.uk

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0614 seconds.