За адоранымі студэнтамі будуць сачыць больш пільна

За кожным адораным студэнтам неабходна замацаваць прафэсара альбо дацэнта, які б вёў яго ад першага да пятага курса. Пра тое заявіў Аляксандр Жук, мяркуючы, што такая практыка дапаможа заахвоціць адораную моладзь да актыўнай працы.

­

«Здольныя хлопцы і дзяўчаты пасьля школы мусяць трапляць у адпаведны адукацыйны асяродак, каб зь першага курса іх пачыналі прылучаць да сур’ёзнай навуковай працы», — лічыць першы намесьнік міністра адукацыі Аляксандр Жук.

Усе пераможцы рэспубліканскіх алімпіядаў паступаюць у ВНУ безь іспытаў. Па словах Аляксандра Жука, кожны зь іх становіцца прадметам асаблівага клопату.

Створаны адмысловы банк дадзеных: па выніках 2006, у яго ўключаныя 6429 чалавека, якія зьяўляюцца пераможцамі алімпіяд, спаборніцтваў, конкурсаў і фэстываляў.

«Не менш істотна вырашыць пытаньні сацыяльнай падтрымкі адоранай моладзі», — дадаў Жук.

Падтрымка здольных студэнтаў ажыцьцяўляецца з адмысловага прэзыдэнцкага фонду. За 11 год яго існаваньня, падтрымку па ўсіх праграмах атрымалі 14218 чалавек — студэнтаў, навучэнцаў, асьпірантаў і выкладчыкаў. Зараз выплачваецца 98 прэзыдэнцкіх стыпэндыяў. Плянуецца гэтую колькасьць павялічыць удвая.

SlaDa 11:52, 28/02/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0056 seconds.