У Батумі адбываецца студэнцкая акцыя пратэсту

Пратэстуюць студэнты Батумскага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту. Грузінскія студэнты патрабуць адстаўкі рэктара і супрацоўнікаў рэктарата. Як заявілі ўдзельнікі акцыі пратэсту тэлекампаніі "Імеді", патрабаваньні студэнтаў выкліканыя тым, што рэктар і рэктарат выконвалі ўсе распараджэньні  апошняга кіраўніка Аджарыі аслана Абашыдзэ і чынілі пераслед студэнтаў-апазыцыянэраў. Па словах студэнтаў, калі рэктарат дабраахвотна ня пойдзе ў адстаўку, яны гвалтоўна выведуць сябраў рэктарату з будынку ўнівэрсытэту.
andrius 00:00, 07/05/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.6012 seconds.