Новыя падрабязнасьці падзеяў у ЭГУ
Сытуацыя вакол ЭГУ накаляецца. Міністэрства Адукацыі не дало пакуль адказу на запыт унівэрсытэта. Студэнты і адміністрацыя разважаюць аб розных варыянтах разьвіцьця падзеяў. На пытаньні рэдакцыі studenty.by адказвае студэнт ЭГУ Аляксандр Фандо.
Якога адказу чакаюць студэнты ад Міністэрства Адукацыі ў аўторак?
Мы чакаем вырашэньня пытаньня, чакаем дазволу на адукацыйную дзейнасьць ЭГУ як прыватнага ўнівэрсытэта. Усе дакуманты на працяг ліцэнзіі мы падалі да 30 красавіка, а 5 траўня Міністэрства адукацыі мусіла даць нам адказ.
Што будзе, калі ліцэнзія ня будзе працягнутая?
У гэтым выпадку ёсьць некалькі варыянтаў разьвіцьця падзеяў.
Хутчэй за ўсё, факультэты ЭГУ расфармуюць па іншых дзяржаўных ВНУ. Да прыкладу, мой факультэт – палітычных навук і праблемаў эўрапейскай інтэграцыі – далучаць да факультэту міжнародных стасункаў БДУ. Але гэта толькі ў лепшым выпадку. Нам патрэбна будзе здаваць іспыты, паколькі ЭГУ – недзяржаўны ўнівэрсытэт. Некаторыя прадметы трэба будзе вучыць і здаваць экстэрнам.
Таксама ёсьць чуткі аб магчымасьці працягнуць навучаньне ў Эўрапейскіх ВНУ. Прынамсі на гэта моцна спадзяюцца студэнты. Усе навучэнцы ЭГУ добра валодаюць прынамсі адной замежнай мовай. Расфармаваць 900 беларускіх студэнтаў па розных эўрапейскіх ВНУ не так і складана.
Міністар Адукацыі Радзькоў яшчэ колькі часу таму папрасіў рэктара ЭГУ Міхайлава самому пакінуць пасаду рэктара...
Справа ў тым, што 25 траўня ў нашага рэктара юбілей – 65 год, пасьля чаго патрэбна будзе сыходзіць. Таму сытуацыя можа вырашыцца сама па сабе. Магчыма, што Міністэрства Адукацыі будзе цягнуць час да гэтай даты.
Ці настроеныя вы змагацца за сваю ВНУ і як?
У нас ёсьць факультэт права, дзе працуюць спэцыялісты з розных краінаў. Яны складаюць адпаведныя паперы з просьбаю разгляду справы ЭГУ ў суды, Міністэрства адукацыі і іншыя вышэйшыя інстанцыі. Бо зь юрыдычнага боку мы маем права на працу. У штаце супрацоўнікаў унівэрсытэта блізу 50 выкладчыкаў, палова зь іх працуе выключна ў ЭГУ. І гэта ненармальна без юрыдычных падставаў спыняць дзейнасьць установы.
Адміністpацыя ЭГУ вельмі настойліва заклікае нас не пачынаць ніякіх акцыяў пратэсту і вулічных змаганьняў – мітынгаў ці пікетаў. Бо самая галоўная праблема зараз – адсутнасьць інфармацыі аб разьвіцьці падзеяў. Мы ня ведаем, што там абмяркоўваюць у Міністэрстве Адукацыі і які будзе вынік. Мы проста чакаем аўторка. А пасьля будзем вырашаць, што рабіць далей.
Як лічыш, чаму беларускія ўлады не вітаюць працу вашага ўнівэрсытэта?
Мы заўсёды ўвасаблялі альтэрнатыўную сыстэму адукацыі, але заўжды дзейнічалі ў адпаведнасьці з нормамі заканадаўства. Фактар недзяржаўнасьці ЭГУ таксама, я лічу, уплывае на тое, што нас хочуць ліквідаваць. ЭГУ лічыцца ліберальнай установай, але шмат па якіх пытаньнях нашыя пазыцыі разыходзяцца з пазыцыямі афіцыйных уладаў. Я амаль на 100 адсоткаў перакананы, што ліквідацыя ЭГУ зьвязаная з разгортваньнем ідэалягізацыі ў беларускіх ВНУ. Уплываць на ЭГУ праз ідэалягізацыю цяжка, таму ўлады дзейнічаюць іншымі мэтадамі.
Воля Кузьміч

Каментары праз FACEBOOK