Конкурс для ангельскамоўных ад English-Speaking Union

На Зямлі 750 мільёнаў чалавек валодаюць ангельскай мовай як замежнай, але колькі сярод іх беларусаў дакладна не вядома. Цяпер хлопцы ды дзяўчаты з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросьце ад 16 да 20 гадоў могуць прадэманстраваць сваё валоданьне ангельскай мовай, узяўшы ўдзел у міжнародным конкурсе «English-Speaking Union: New Horizons, New Frontiers».

 

Першы тур конкурсу адбудзецца 2 сакавіка ў абласных цэнтрах Беларусі. Удзельнікам кампэнсуюць выдаткі на праезд. 

Па выніках першага тура будуць абраныя ўдзельнікі другога тура, які адбудзецца 9 сакавіка ў Менску. Пераможцы конкурса прамоўніцкага мастацтва атрымаюць магчымасць рэпрэзэнтаваць Беларусь на фінале ў Лёндане.

Для таго, каб стаць удзельнікам першага адборачнага тура, трэба запоўніць анкету, якую можна спампаваць на сайце English-Speaking Union. Там жа можна знайсьці і правілы конкурсу

З усімі пытаньнямі зьвяртайцеся па тэлефонам (з 9.00 да 21.00):
(+375 29) 724 39 12 (Ірына)
(+375 29) 779 27 45 (Тацяна)
(+375 29) 648 96 31 (Марыя) 

Сьпяшайцеся! Колькасьць удзельнікаў абмежаваная! 

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0946 seconds.