Студэнты-замежнікі зь віцебскага мэдычнага ўнівэрсытэту зьбілі 19-гадовага хлопца

Гэткі інцыдэнт у Віцебску адбыўся ўпершыню – дагэтуль студэнты-замежнікі зьвярталіся ў міліцыю толькі ў якасьці пацярпелых. Гэтым разам трое студэнтаў зь Індыі ды яшчэ адзін іхны беспрацоўны зямляк затрыманыя за нанясеньне цялесных пашкоджаньняў мясцоваму жыхару. У часе бойкі 19-гадовы віцяблянін атрымаў нажавое раненьне і цяпер знаходзіцца ў шпіталі.

Замежнікаў трымаюць пад вартай да высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў гэтага здарэньня. У прыватнасьці, высьвятляецца, ці не зьвязаны гэты інцыдэнт з колішнімі нападамі на замежных студэнтаў з боку віцебскіх скінгэдаў.

У выпадку, калі ўдзел замежнікаў у бойцы будзе прызнаны за звычайнае хуліганства, паводле беларускага заканадаўства ім пагражае ад чатырох да сямі гадоў пазбаўленьня волі.
<DIV align=right><A href="http://www.svaboda.org/" target=_blank>Радыё "Свабода"
@ptymist 00:00, 07/05/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0067 seconds.