Горад кантрастаў: Полацак
У Полацку знаходзяцца самыя ўзьнёслыя храмы Беларусі — і самая вялікая калекцыя бюстаў Леніна. Полацак — самы старажытны горад Беларусі — месцамі ўяўляе сабой вёску ў заняпадзе. Адзіная на Беларусі дзеючая ўніяцкая царква знаходзіцца ў Полацку — і для яе не знайшлі месца лепшага, чым раён, празваны «кароўнікам». У Полацкай Сафіі грае арганная музыка, а палачане дагэтуль слухаюць Юру Шатунова і «Черный бумер» Сярогі. А яшчэ там ёсьць скульптура літары Ў.
Полацак — гэта не забыты Богам ды ўрадам куток. Але нягледзячы на тое, што яму надзяляецца шмат увагі і полацкія помнікі даўніны заўсёды пад пільным даглядам, што і на полацкіх вуліцах запанавала адметная беларуская «чысьціня», Полацак неабходна абараняць. І перш за ўсё — ад гэтай самай увагі.
Фотаальбому полацкіх маладажонаў могуць пазайздросьціць нават сталічныя пары. Падаецца, усе сілы кінутыя на стварэньне трывалых ячэяк грамадзтва. Субота — дзень вясельны. У «перазьменку» атрымалася патрапіць у Полацкую Сафію. Над сутокай Заходняй Дзьвіны і Палаты, пад
«Сафійскімі» называлі буйнейшыя саборы ажно зь Візантыйскіх часоў. Першы Сафійскі сабор быў пабудаваны ў Канстантынопалі ў VI стагодзьдзі. А праз пяць стагоддзяў з Полацкай Сафіі пачалася гісторыя беларускага каменнага дойлідзтва.
На жаль, нямногае захавалася да нашых дзён. Храм выжываў у пажарах і войнах, але пакрысе губляў сваю аўтэнтычнасьць. «Найлепшае» прызначэньне храму знайшлі, канешне, за Савецкім часам: там спачатку быў музэй, потым склад зерня, затым жылое памяшканьне — і зноў склад. Сёньня месца, дзе калісьці канцэнтравалася духоўнае жыцьцё краіны, зараз пераўтворанае ў музэй і канцэртную залю.
Дзьверы і гардэроб зь белага плястыку нават ужо і не зьдзіўляюць. Выклікаюць толькі роспач: новыя рускія з малінавымі сьпінжакамі і шасьцісотымі мэрсэдэсамі ўжо даўно з сымбаляў часоў перабудовы пераўтварыліся ў прывіды, а «эўрарамонт» са шклапакетамі, сайдынгам і гіпсакардонам па-ранейшаму застаюцца мараю і меркаю прыгажосьці для айчынных будаўнікоў, відаць, і рэстаўратараў.
«Моладзь цягнецца да нас. Увесь Полацак у нас. Такія прыгожыя фотаздымкі атрымоўваюцца, усе жадаюць мець такія», — з гонарам і імпэтам распавядае наглядчыца музэю.
Вось і атрымоўваецца, што выжыў тысячагадовы храм дзеля таго, каб Вася і Маня маглі паставіць на месцы колішняга алтару два крэслы і букет штучных кветак — і займець тыповае для тысяч людзей сямейнае фота.
У пахмурны дзень 2 лютага грэла думка, што сёньня — дзень Вожыка, і раз такое надвор’е, значыць зіме нядоўга засталося панаваць. Хто як, а я дык люблю наведваць каталіцкія храмы ў сонечны дзень, а праваслаўныя — у шэрыя ды пахмурныя. Таму лепшага часу для наведваньня Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра і не прыдумаць было.
Нам дапамагае паслушніца Юлія — дзяўчына сапраўды нябеснай прыгажосьці, слухаць якую можна бясконца. Яна з 12 гадоў марыла стаць манашкай. Пасьля вучобы ў Акадэміі музыкі сваёй мары Юлія не забыла — і вось чатыры гады яна ў послуху.
У сьценах Эўфрасіньнеўскай царквы Юлія распавядае пра цуды Божыя, якія ўжо пасьпела пабачыць за гэты тэрмін. І ў атачэньні старажытнейшых фрэсак, сьвятых лікаў, якія глядзяць на цябе з кожнага куточку храму, нават і не ўзьнікае сумневу, што так яно і было.
Намагаюся адчуць да канца, якой мусіць быць сіла духа, каб чалавечая асоба была ўзьведзеная ў ранг сьвятых. Нават у цёплай вопратцы нам зімна ўнутры сабору. А Эўфрасіньня спала ў нятопленай кельлі даўжынёю з чалавечы рост, паклаўшы галаву на падвоканьне.
Юлія распавядае, што людзі, апантаныя д’яблам, ня могуць знаходзіцца там, дзе была Правялебная. Быў цікавы выпадак і з чыноўнікам: аж покуль не пахрысьціўся, увесь час натыкаўся на нябачную сьцяну.
Гляджу праз вузенькае акенца. Амаль тысячу год таму тое самае рабіла і Эўфрасіньня. Хочацца проста пасядзець у цішыні загадкавых фрэсак, якія не да канца раскрылі свае таямніцы. Мне ніколі не даводзілася знаходзіцца ў настолькі моцным па энэргетыцы месцы: нібыта цябе апусьцілі ў
Сідорскі, аднак, наведаўшы Полацак, відаць, палічыў, што Эўфрасіньня не прымала холад як дадзенасьць Божую, а пакутавала ад яго з прычыны недастаткова разьвітай па тых часох інфраструктуры. Таму
Эўфрасіньнеўская царква — гэта жывы храм. Там свая тэрмарэгуляцыя. Любое ўмяшаньне ў гэты жывы арганізм можа ў імгненьне вока яго забіць. Там нават абагравальнік нельга ставіць — каб не пашкодзіць фрэскі, ці, не прывядзі Бог, не парушыць сьцены.
Але ўсё роўна цалкам адмовіцца ад шырокіх рухаў дзяржавы не атрымалася — на царкву ўзьнялі аграмадны залаты купал, якога там спрадвеку не было і быць не магло. Зусім неаўтэнтычны, ён парушае гармонію манастырскага комплексу.
Сыходзіць ня хочацца зусім. Асабліва пасьля манастырскага абеду:) Напачатку і напрыканцы трэба было памаліцца разам. Манастырская ежа — ня посная і аднастайная, а свойская, вельмі смачная.
У той час, як дзесяткі выбітных архітэктурных помнікаў зьнікаюць
А яшчэ ў Полацку шмат аўтэнтычных старэнькіх хатак і будынкаў, якія складаюць пэўную мазаіку гораду, ствараюць яму ўтульную атмасфэру. Але яны выпадаюць