40% беспрацоўных у Беларусі — гэта маладыя людзі

За апошнія дні адразу два беларускія топ-чыноўнікі нечакана шчыра выказаліся наконт стану справаў на працоўным рынку Беларусі. Старшыня Нацбанку і прэм’ер Ураду адзначаюць, што многія маладыя людзі ня бачаць сваіх пэрспэктываў у беларускай эканоміцы, а людзі якія могуць працаваць, ня маюць магчымасьці зарабляць у нас.

­­­­­

На сустрэчы з журналістамі 30 студзеня старшыня Нацыянальнага Банку П.Пракаповіч нэгатыўна выказаўся аб існаваньні ў Беларусі старой савецкай сыстэмы ўраўнілаўкі заробкаў. А за тыдзень да гэтага адзначыў заклапочанасьць пастаянным адтокам працоўных кадраў з Беларусі. 

«Людзі, якія могуць працаваць, ня маюць магчымасьці зарабляць у нас», — сказаў Пракаповіч, маючы праўда на ўвазе толькі стан у будаўнічай сфэры.

Пракаповіча вельмі хвалюе, што нават Нацыянальны Банк, ня мае магчымасьці адзначыць свае найлепшыя кадры рэзкім падвышэньнем заробкаў.

Старшыня ўраду Сяргей Сідоркі заклапочаны сыгналамі для ўраду, якія ён заўважыў на працоўным рынку:

«Калі 40% беспрацоўных — гэта маладыя людзі, якія ня бачаць сваіх пэрспэктываў у беларускай эканоміцы, то гэта павінна быць трывожным сыгналам для ўраду», — задумаўся прэм’ер.

Паводле Naviny.by ­

volha_d 14:40, 01/02/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0607 seconds.