Наваполацкія студэнты правялі акцыю, прысьвечаную ўгодкам Чарнобыльскай трагедыі
Сябры Наваполацкага ЗБС-у правялі супольную акцыю разам зь сябрамі БНФ, прысьвечаную угодкам Чарнобыльскай катастрофы.Падчас акцыі раздаваліся ўлёткі, на якіх зьмяшчалася інфармацыя пра Чарнобыльскую трагедыю, пра палітыку дзяржавы, якая накіравана на засяленьне забруджаных тэрыторый і разьмеркаваньню ў іх маладых спэцыялістаў, ды й пра народную кааліцыю "5+".
Падчас акцыі раздаваліся ўлёткі, на якіх зьмяшчалася інфармацыя пра Чарнобыльскую трагедыю, пра палітыку дзяржавы, якая накіравана на засяленьне забруджаных тэрыторый і разьмеркаваньню ў іх маладых спэцыялістаў, ды й пра народную кааліцыю "5+".Навапалачане добра ставіліся да маладых людзей, якіх турбуе будучыня Краіны, аб чым яны казалі ЗБС-аўцам. Выказваліся падзякі за тое, што моладзь не дае забыць пра трагедыю 1986 года.У час акцыі да ўдзельнікаў далучыліся студэнты-першакурсьнікі, назангажаваныя ў грамадска-палітычным жыцьці, зь якімі наладжаны добры кантакт і ёсьць надзеі на далейшае супрацоўніцтва.
<P align=right>Аляксей Лукашэвіч
Каментары праз FACEBOOK