Дыплём мэра Архангельска аказаўся падробленым

Мэр Архангельску зьбіраўся атрымаць другую вышэйшую адукацыю з дапамогаю падробнага дыплёму. Суд прызначыў Аляксандру Данскому штраф у 2860 даляраў. Праблему шырокага выкарыстаньня падробных дыплёмаў аб вышэйшай адукацыі ў Расеі ніяк не атрымоўваецца вырашыць, нават на ўзроўні чыноўнікаў.

Мэра горада абвінавачваўся па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РФ: набыцьцё і выкарыстаньне загадзя падробленага дакумэнта і незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасьці. ­

Раённым судом чы­ноўніку быў прысуджаны адзін год умоўна і штраф у 70 тысяч расейскіх рублёў (што каля 2860 даляраў).

Пасьля абласны суд пакінуў пакараньне (штраф) толькі па першаму з двух артыкулаў — па другім сышоў тэрмін даўнасьці. 

Дыплём Паўночнага інстытута прадпрымальніцтва быў патрэбны мэру Архангельска каб атрымаць другую вышэйшую адукацыю. 

Дарэчы, адной зь перашкодаў у далучэньні Расеі да Балоньскага працэсу было распаўсюджанае выкарыстаньне падробных дыплёмаў, лёгкасьць і даступнасьць іх набыцьця. Хаця Расея і далучылася да Працэсу, вырашыць гэтую праблему так і не атрымалася, нават на такім высокім узроўні.

­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0575 seconds.