У ЗША студэнта выключылі з унівэрсытэта за слова «shoot» у прафайле на Facebook

Студэнт амэрыканскага Valdosta State University быў выключаны пасьля таго, як зладзіў кампанію супраць плянаў адміністрацыі свайго ўнівэрсытэта пабудаваць дзьве новыя паркоўкі за кошт абавязковых студэнцкіх унёскаў. Рэктар унівэрсытэту зьвінаваціў студэнта ў небясьпечансьці для грамадзтва, а адной з падставаў назваў выкарыстаньне небясьпечнага слова «shoot» («страляць») у прафайле студэнта на ­Facebook.

­­

­

Як паведамляе Inside Higher Ed, рэктар уні­вэрсытэта Ronald Zaccari працытаваў радок з Facebook:

«Shoot it­. Upload it. Get famous. Project Spotlight is searching for the next big thing. Are you it?».

Тым часам, праект Spotlight — гэта онлайнавы відэаконкурс, і слова «shoot» у дадзеным выпадку азначае проста «здымай на відэа» (а зусім не «страляй»). ­

Уні Вера 14:11, 17/01/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0641 seconds.