Амэрыканскія падлеткі падселі на сыропы ад кашлю
Каля 3,1 мільёны маладых людзей узросту 12–25 гадоў хаця б раз ужывалі сродкі ад прастуды, каб дасягнуць наркатычнага эфэкту. Гэта параўнальна з ужываньнем LCD і амфэтамінамі сярод падлеткаў.
Згодна дасьледваньню, 5% амэрыканскіх падлеткаў і маладых людзей ужывалі сыропы ад кашлю і іншыя сродкі ад прастуды не па прызначэньні. Пры тым яны таксама злоўжывалі забароненымі рэчывамі, 82% зь іх палілі марыхуану, а палова — LCD і экстазі.
У 140 сродках ад кашлю і прастуды, што адпускаюцца без рэцэпту, утрымліваецца дэкстрамэтафан — рэчыва, вялікая доза якога і выклікае наркатычны эфэкт.
Цікава, што сярод тых, хто падсеў на сыропчыкі, болей у тры разы больш белых.
Зараз дактарам раяць быць асьцярожней з выпіскай сродкаў ад прастуды, а таксама зьвярнуць увагу на прэпараты, што прадаюцца без рэцэпту.