Амэрыканскіх студэнтаў навучаць, як быць геямі

Стаміліся ад манатоннасьці ў лекцыйных залях? Хочацца чагосьці новенькага і сапраўды карыснага для штодзённага жыцьця? Калі б вы вучыліся не ў Беларусі, а ў Штатах, то замест падручніка па эстэтыцы савецкіх часоў вам прапанавалі б наведаць новы курс «Быць геем». Ва ўнівэрсытэце Мічыгану ўпэўненыя, што недастаткова проста адчуваць сябе геем — трэба вучыцца ім быць.

­

 

Поўны назоў курсу — «Як быць геем: мужчынская гомасэксуальнасьць і ініцыяцыя». 

Па меркаваньні распрацоўшчыкаў курсу, мужчыны-геі тое-сёе пра сябе і самі разумеюць, але збольшага вучацца ў іншых. Часам яны атрымоўваюць зусім непатрэбныя парады, альбо ім навязваюць пэўныя стэрэатыпы.

Наведвальнікам курсу прапануецца разгледзіць праблему з трох бакоў: спачатку гомасэксуалізм як суб-культура; потым тэма гееў-пісьменьнікаў. Ну і самая інтрыгуючая частка напрыканцы — навучальны экспэрымэнт.

Курс прапануе зьвярнуць увагу не на тое, хто ёсьць гей, а што ён робіць ці любіць.

Матэрыял для курсу «Быць геем» узяты з галівудзкіх фільмаў, брадвейскіх мьюзыклаў, опэраў, клясычнай літаратуры, сьвецкай хронікі і палітыцы. Мэтаю было высьветліць, ці ёсьць такія рэчы, якія, незалежна ад узросту, часу, густаў, нацыянальнасьці і сацыяльнага стану, падабаюцца ўсім геем, альбо вартыя таго, каб усе геі іх ведалі.

Яшчэ ў курсе акцэнт робіцца ня толькі на ідэнтыфікацыю, але і на дысідэнтыфікацыю: на разуменьне і таго, што значыць геем ня быць.

­
SlaDa 16:22, 09/01/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0599 seconds.