Паўнамоцтвы ўкраінскага студэнцкага самакіраваньня могуць істотна пашырыцца

Ва ўкраінскім парлямэнце зарэгістраваны законапраект, паводле якога адлічаць студэнтаў будуць толькі са згоды студэнцкага самакіраваньня. Таксама бяз яго згоды нельга будзе прызначыць намесьніка дэкана.

Прадстаўлены дэпутатамі праект закону «Аб унясеньні зьменаў у Закон Украіны «Аб вышэйшай адукацыі» зьмяшчае некалькі палажэньняў, асноўнаю мэтаю якіх ёсьць умацаваньне паўнамоцтваў студэнцкага самакіраваньня.

Па-першае, парлямэнтарыі прапаноўваюць прадстаўляць кіраўніку навучальнай установы права на адлічэньне студэнта выключна пры згодзе на тое органа студэнцкага самакіраваньня. Апроч таго пры ўдзеле органа студэнцкага самакіраваньня мусяць вырашацца такія пытаньні, як перавод студэнта на навучаньне па дзяржаўнай замове, навучаньне па кантракце, засяленьне або высяленьне студэнта зь інтэрнату. Нават прызначэньне намесьніка дэкана, адказнага за працу са студэнтамі, мусіць узгадняцца са студэнцкім самакіраваньнем.­

Па-другое, законапраект прадугледжвае, што абраныя прадстаўнікі студэнтаў, курсантаў і асьпірантаў мусяць уваходзіць у склад навучальнай рады вышэйшай навучальнай установы, іхняя квота мусіць складаць ня меней 15% ад агульнай колькасьці сябраў рады.

Фінансаваньне студэнцкага самакіраваньня, згодна законапраекту, мусіць забясьпечвацца навучальнаю радаю ВНУ і мусіць складаць ня меней 1% бюджэту адпаведнай ВНУ.

Паводле ­osvita.org.ua­

Уні Вера 21:00, 08/01/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.056 seconds.