Новы сродак кантрацэпцыі: процізапладняльныя таблеткі для мужчын

У пэўным сэнсе, гэта рэвалюцыя ў кантрацэпцыі. Бліжэйшым часам пачнецца клінічнае тэставаньне гэтага негарманальнага прэпарату, які стане добрай альтэрнатывай ужо існуючым спосабам мужчынскай кантрацэпцыі.

­

 

Новы сродак (CDB-4022), распрацаваны амэрыканскімі навукоўцамі, быў пасьпяхова пратэставаны на малпах.

Тэсты далі станоўчыя вынікі: адсутнасьць пабочных эфэктаў, характэрных для гарманальных сродкаў, і што самае істотнае — абарачальнае дзеяньне.

Пошук альтэрнатывы прэзэрватывам і стэрылізацыі фінансаваўся амэрыканскім урадам. Увогуле ж фармацэўтычныя кампаніі выдаткоўваюць сродкі на стварэньне мужчынскіх кантрацэптываў, бо гэта ёсьць шляхам да неблагога павышэньня прыбытку. Штогод жанчыны ва ўсім сьвеце набываюць кантрацэптываў ажно на 21 мільярд фунтаў стэрлінгаў.

Новыя таблеткі для мужчын, якія трэба прымаць раз на дзень, пазбавяць дзяўчат неабходнасьці прымаць гарманальныя сродкі, бясьпечнасьць якіх дагэтуль пад пытаньнем. Ужываньне некаторых зь іх можа прывесьці, напрыклад, да раку грудзі.

Перш за ўсё, новы прэпарат зацікавіць мужчын, у якіх ёсьць сталая партнэрка. Тут на пярэдні плян выходзіць пытаньне даверу. Таксама варта памятаць, што таблеткі не абараняюць ад вэнерычных захворваньняў.

Але для мужчын істотна тое, што яны ніяк не ўзьдзейнічаюць на патэнцыю — раз, і зараз у дзяўчат не атрымаецца «заляцець».

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2118 seconds.