Біяпаліва будуць вырабляць зь віскі
Сусло, зь якога вырабляюць віскі, падыходзіць для вытворчасьці біяпаліва. Новую тэхналёгію пачалі асвойваць ва Ўнівэрсытэце Альберты (Канада). А ў Швэцыі ўжо актыўна выкарыстоўваюць алькаголь для запраўкі гарадзкога транспарту.
Перад сьвятамі нязьменна паўстае пытаньне «што есьці, што піць?». А з тым, што візы ў суседнія краіны падаражэлі,
Таму для беларускага спажыўца можа паказацца недазваляльнай раскошаю ініцыятыва выкарыстоўваць віскі ў якасьці біяпаліва.
Яго будуць вырабляць з сусла, што выкарыстоўваецца пры вытворчасьці віскі. Калі біяпаліва «з градусам» пойдзе ў масы, пакуль дакладна не вядома.
Але гэта ня першы такі досьвед. Швэцыя актыўна вырабляе паліва з канфіскаванага піва і віна. Незаконна ўвезеныя ў краіну алкагольныя напоі перарабляюць у біягаз, якім запраўляць грамадзкі транспарт.
Так, у 2006 у Швэцыі болей за 700 тысяч літраў рознай алкагольнай прадукцыі было перапрацавана ў біяпаліва, якога хапіла на запраўку тысячы аўтобусаў, грузавікоў і нават аднаго цягніка. З аднаго літра выпіўкі можна атрымаць каля паўлітры экалягічна чыстага паліва.
Такія б тэхналёгіі — дый на Беларусь! Што б было, калі б усе аматары выпіць адмовіліся губіць свой арганізм на карысьць патрэбаў грамадзкага транспарту? Нацыя стала б здаравей, кантынгент у транспарце прыстойней, а квіточкі на праезд таньней. Праўда, пытаньне ў якасьці паліва на «чарніле» — як далёка на такім аўтобусе заедзеш?