Украіне непатрэбныя студэнты-чыгуначнікі

15 красавіка каля Кіеўскага ўнівэрсытэту транспарту адбыўся страйк. Студэнты былі абураныя раптоўным рашэньнем Міністэрства транспарту пра спыненьне існаваньня унівэрсытэту.

Чаму ж зачыняюць унівэрсытэт? Паводле ліста, падпісана міністрам транспарту Украіны Георгіем Кірпою, Міністэрства транспарту не плянуе прыёму студэнтаў на 2004/2005 навучальны год дзеля “нізкага ўзроўню працаўладкаваньня на прадпрыемства чыгуначнага транспарту”. Але па словах намесьніка начальніка аддзелу нацыянальнага выхаваньня ўнівэрсытэту Станіслава Сапегі, узровень працаўладкаваньня перавышае 90 адсоткаў. Цікава, што з 30 сакавіка па 9 красавіка ва ўнівэрсытэце працавала міністэрская камісія, якая і магла выявіць станоўчыя і адмоўныя бакі ў працы ўстановы. А ліст датуецца 31 сакавіка, калі вынікі працы наўрад ці маглі зьявіцца.

Ва ўнівэрсытэце навучаецца 5 тысячаў студэнтаў, якім хутка прыдзецца здабываць іншую адукацыю пасьля марна праведзеных гадоў навучаньня. Падобныя ж навучальныя ўстановы ва Ўкраіне існуюць толькі ў Харкаве ды Днепрапятроўску, і ў лепшым выпадку з пяці тысяч працягнуць навучаньне там здолее хіба толькі тысяча.

Паводле незалежнай украніскай газэты “Без цензури”

Zmitrok 00:00, 21/04/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2065 seconds.