«Разумныя асадкі»: на мяжы кампутара і паперы

Амэрыканская кампанія Livescribe распачала вытворчасьць «разумных асадак», што мусяць стаць пераходным зьвяном паміж кампутарам і паперай. Smartpen мае ня толькі пяро, але й відэакамэру, мікрафон, навушнікі і дысплэй. Больш таго, «Разумная асадка» запамінае тое, што было напісана на адмысловай «разумнай паперы» і дазваляе перанесьці гэта на кампутар, пераўтварыўшы ў друкаваны тэкст.

 

Яна таксама здольная «чытаць» напісаная раней — для гэтага гаспадару і спатрэбяцца навушнікі.

Разам «разумныя» асадка і папера могуць рабіць цуды. Напрыклад, калі на візытоўцы, вырабленай з «разумнай паперы», зрабіць допіс «разумнай асадкай», то ён прыйдзе на пазначаны на візытоўцы мэйл.

Таксама на дысплэй «разумнай асадкі» можна атрымаць тлумачэньне або пераклад слова, напісанага «разумнаю асадкаю» на «разумнай паперы». Гэткім жа чынам можна будзе, напрыклад, рабіць арытмэтычная вылічэньне. Плюс, гэта цуда-асадка можа выконваць функцыі дыктафона.

Кампанія Livescribe плянуе выпусьціць «разумную асадку» на рынак ужо ў студзені 2008 па кошце 200 даляраў.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0582 seconds.