Кожны дваццаты студэнт Расеі - наркаман

Паводле Міністэрства здароўя Расеі, 30% студэнтаў ВНУ гэтай краіны ўжывалі наркотыкі, 20% знаходзяца ў групе рызыкі і 4,8% адносяцца да катэгорыі нарказалежных. Пра гэта паведаміў намесьнік дырэктара Фэдэральнае службы па кантролю за зваротам наркатычных і псыхатропных рэчываў Аляксандар Міхайлаў.
16 % навучэнцаў расейскіх школаў прынамсі раз у жыцьці спрабавалі наркотыкі. Яшчэ 8% навучэнцаў знаходзяцца ў патэнцыйнай групе рызыкі, а 3,1% ужо нарказалежныя.

Паводле ІТАР-ТАСС.
andrius 00:00, 14/04/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5532 seconds.