Моладзь Гомеля агрэсіўна ставіцца да замежных студэнтаў
У Гомелі ў сувязі з бойкамі паміж ваяўніча настроенымі маладзёвымі групоўкамі і замежнымі студэнтамі адміністрацыя мэдунівэрсытэту патрабуе зарганізаваць у інтэрнаце адмысловы ахоўны пункт міліцыі.
Каб зарганізаваць адмысловы ахоўны пункт у інтэнаце на Рэчыцкай шашы, міліцыя патрабуе ад мэдунівэрсытэту за паслугі 2 мільёны рублёў на месяц. Такіх вольных сродкаў у мэдунівэрсытэце няма. Аднак прарэктар у пытаньнях навучаньня Ўладзімер Анічкін перакананы, што замежным студэнтам патрэбная ахова. За апошнія паўтара месяца на студэнтаў-замежнікаў зроблена шэсьць нападаў. Ваяўніча настроеныя маладыя гамельчукі зьбіваюць студэнтаў, адбіраюць у іх мабільныя тэлефоны і грошы. Замежнікі таксама зарганізоўваюцца.
Пры канцы мінулага месяца падчас бойкі атрымаў сьмяротную траўму галавы і праз суткі памёр гамяльчук, навучэнец прафтэхвучылішча №144. Міліцыя дасьледуе інцыдэнт.
У інтэрнаце на Рэчыцкай шашы жывуць цяпер больш за 160 замежных студэнтаў з Індыі, Емэну, Сырыі, Шры-Лянкі ды іншых усходніх краінаў. Замежнікі баяцца помсты і лічаць за лепшае не выходзіць увечары на вуліцу. Распавядаюць студэнты трэцяга курсу, грамадзяне Сырыі Халет Джабалі і Хабаш Махамэд:
(Халет: ) “Мы ня ходзім нікуды ўвечары. З заняткаў едзем дамоў, і ўсё. У горад не выходзім”.
(Хабаш: ) “Мы студэнты, прыехалі з Сырыі вучыцца, а не ствараць праблемы. Трэба быць асьцярожнымі. Толькі пры неабходнасьці мы выходзім на вуліцу. Ходзім толькі на заняткі і назад”.
Падобныя апасеньні зьведваюць і многія іншыя замежныя студэнты. Распавядае першакурсьнік з Індыі Котхары Іагендра:
(Котхары: ) “Мяне завуць Котхары Іагендра. Я з Індыі. Мы, усе з Індыі, навучаемся ў мэдунівэрсытэце на ангельскай мове. Мы ня ходзім увечары на вуліцу. Баімся! Сябры памерлага могуць пабіць, таму на вуліцу позна не выходзім”, — паведаміў індус Котхары.
Мэдунівэрсытэт прыклаў нямала намаганьняў, каб зарганізаваць у Гомелі навучаньне студэнтаў з далёкага замежжа. Сёлета рэктарат мае намер павялічыь набор замежнікаў да паўтысячы чалавек. Аднак ва ўнівэрсытэце апасаюцца, што агрэсіўнае стаўленьне да замежных студэнтаў з боку мясцовай моладзі можа значна сапсаваць імідж установы.
Радыё "Свабода"

Каментары праз FACEBOOK