У Нью-Ёрку плянуюць штрафаваць за кармленьне галубоў

Муніцыпалітэт Нью-Ёрку распачаў "вайну" супраць галубоў: кожны зь іх "дорыць" гораду 11 кіляграмаў прадуктаў сваёй жыцьцядзейнасьці штогод. Адна з апошніх прапановаў - штрафаваць тых, хто корміць галубоў, на тысячу даляраў.

 

Дабро каральнае. І вось яшчэ адзін прыклад: пачастуеш хлебам голуба на Манхэтане — атрымаеш штраф у 1000 даляраў.

Адзін з членаў муніцыпалітэту Нью-Ёрку прапанаваў забараніць падкормліваць гарадзкіх галубоў з мэтаю кантраляваць іх колькасьць.

Штогод адзін голуб пакідае на тратуарах, будынках, помніках дый, здараецца, на галовах мінакоў да 11 кіляграмаў прадуктаў сваёй жыцьцядзейнасьці.

Таму ў муніцыпалітэты лічаць цалкам справядлівым увесьці штраф 1000 даляраў за падкорму птушак:

«Галубы робяць у горадзе ўсё, што ім хочацца, а мы нават не намагаемся спыніць гэта.»

Ідэя са штрафам ня першая ў ланцужку змаганьня супраць галубоў. Пэўны посьпех прынесла электрыфікацыя пэўных зонаў у спальных раёнах. Пачалі было выкарыстоўваць ястрабаў, каб тыя палявалі на галубоў у парках. Але ад ідэі прыйшлося адмовіцца, калі адна з птушак-драпежніц атакавала чыхуахуа.

Фота з Johntranter.com ­

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0595 seconds.