Чэскія студэнты зьбіраюцца мітынгаваць супраць новых правілаў аплаты за жыльлё

Міністэрства адукацыі Чэскай Рэспублікі праводзіць апытаньне студэнтаў, як яны ўяўляюць сабе будучае фінансаваньне свайго жыльля. Прадстаўнікі МінАдукацыі рассылаюць студэнтам анкеты-запытанкі, у якіх акрэсьленыя пытаньні адносна формы аплаты за пражываньне, якая болей зручная. Пасьля апытаньня МінАдукацыі хоча ўвесьці новую сыстэму аплаты за жыльлё. Ужо зараз ёсьць шэраг незадаволеных студэнтаў.

Зараз датацыі атрымліваюць толькі студэнты, што жывуць у інтэрнатах. У той час студэнты, якія не атрымалі інтэрнат, вымушаныя самі здымаць сабе жыльлё, якое нашмат даражэйшае, і ніякіх датацыяў ня маюць.

Прапанова ад МінАдукацыі заключаецца ў тым, каб усе грошы на пражываньне падзяліць паміж усімі студэнтамі па-роўну, каб тыя самастойна абіралі, дзе жыць: ці даплочваць і жыць даражэй, ці круціцца за гэтыя грошы. Але гэта прывяло б да значнага павышэньня аплаты за інтэрнат.

Безумоўна, ёсьць студэнты, якія не здаволеныя такой прапановай. Група незадаволеных студэнтаў адаслала ліст пратэсту ў МінАдукацыі, пасьля чаго студэнты заявілі, што гатовыя ісьці на больш радыкальныя формы змаганьня - мінтынгі ды іншыя вулічныя акцыі. Незадаволеных студэнтаў падтрымала Рада Ўнівэрсытэтаў Чэхіі.
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0047 seconds.