З 22.00 да 9.00 продаж сьпіртнога будзе абмежаваным
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла прапанову абмежаваць продаж алькагольных напояў у пэрыяд з 22.00 да 9.00 гадзінаў. Зараз прапанова накіраваная на разгляд ва ўрадзе.
Гэтая мера, сярод іншага, будзе спрыяць пераадольваньню п’янства і алькагалізма, зьніжэньню ўзроўню злачыннасьці на глебе ўжываньня алькаголю. Праваахоўныя ворганы прапануюць таксама забараніць ужываньне сьпіртных напояў у грамадзкіх месцах.
Па словах кіраўніка ўпраўленьня прафіляктыкі галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі і адмысловай міліцыі Мікалая Дразда, МУС увесь час праводзіць комплекс прафіляктычных мерапрыемстваў па прадухіленьні правапарушэньняў у дадзенай сфэры.
Так, у кастрычніку прайшоў месячнік антыалькагольнай накіраванасьці. У выніку супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі з незаконнага абарачэньня 359 літраў сьпіртаўтрымліваючай прадукцыі — больш чым у шэсьць разоў болей, чым за кастрычнік 2006.
На «гарачыя лініі» ад насельніцтва паступіла каля тысячы паведамленьняў пра факты вырабу і незаконнага гандлю гэтай прадукцыяй, каля паловы зь іх пацьвердзіліся.
На сьнежань заплянаванае правядзеньне канфэрэнцыі «Шчасьлівая сям’я — здаровае грамадзтва».
У бягучым годзе 680 спрэчак перарасьлі ў злачынствы рознай цяжкасьці. На ўліку міліцыі стаяць каля 6 тысяч праблемных сем’яў, у
Паводле БЕЛТА